
23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускае грамадзянства прыняты 220 чалавек, у тым ліку 27 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 438 падпісаў 23 снежня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.
Беларускія пашпарты атрымаюць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь з 18 краін, у тым ліку 155 грамадзян Украіны.
Гэта рашэнне, прынятае спецыяльна напярэдадні Новага года, безумоўна, стане святочнай падзеяй для тых людзей, якія яго чакалі.
За перыяд выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", беларускае грамадзянства атрымалі 7317 іншаземцаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку 5491 украінец. Грамадзянства ім было прадастаўлена як па рашэнні Прэзідэнта, так і ў спрошчаным парадку.-0-