ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 чэрвеня 2022, 19:51

Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўных цывільных пасадах

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ нумар 195 "Аб дзяржаўных цывільных пасадах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент падпісаны для рэалізацыі палажэнняў прынятага нядаўна закона "Аб дзяржаўнай службе", якім замацавана цэласная сістэма дзяржаўнай службы. У яе ўключаны ўсе яе віды: цывільная служба, ваенная служба, служба ў ваенізаваных арганізацыях. Пры гэтым у законе дэталёва рэгламентуецца дзяржаўная цывільная служба, прадугледжваецца ўзмацненне патрабаванняў да дзяржслужачых, іх дысцыпліны і адказнасці, вызначаюцца абавязкі, правы, сацыяльна-прававыя гарантыі, нормы этычных паводзін дзяржслужачых як на рабоце, так і ў быце. Законам рэгламентуюцца асаблівасці службы асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, а таксама ўводзіцца Рэестр дзяржаўных цывільных пасад, упарадкоўваецца сістэма класаў.

Указам, у прыватнасці, устанаўліваецца Рэестр дзяржаўных цывільных пасад, суадносіны класных чыноў, персанальных званняў, дыпламатычных рангаў, кваліфікацыйных класаў і класаў дзяржслужачых, а таксама прыраўноўванне дзеючых класаў да новых. Рэестрам створана адзіная наменклатура ўсіх дзяржаўных цывільных пасад у дзяржаўных органах Беларусі, упарадкаваны найменні пасад спецыялістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі