ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2021, 17:38

Лукашэнка падпісаў указ аб афіцыйных геральдычных сімвалах органаў пракуратуры

Фота з архіва
Фота з архіва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 160 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах органаў пракуратуры", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца заснаванне сцяга пракуратуры Рэспублікі Беларусь і нагруднага знака ўзнагароды пракуратуры "За заслугi", зацвярджэнне палажэнняў аб названых геральдычных сімвалах, а таксама іх апісанняў і выяў.

Распрацоўка сімволікі ажыццяўлялася з улікам правіл геральдыкі і гістарычных традыцый органаў пракуратуры.

Так, сцяг пракуратуры ўяўляе сабой палотнішча чырвонага колеру, на правым баку якога размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на адваротным - эмблема органаў пракуратуры, а ў дрэўкавай частцы - беларускі арнамент. Ён з'яўляецца сімвалам гонару, доблесці і славы, які служыць напамінам аб вернасці краіне і яе народу, неабходнасці свята захоўваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, бездакорна выконваць службовыя абавязкі.

Нагрудны знак узнаўляе выяву раней заснаванай эмблемы органаў пракуратуры (паверх двух перакрыжаваных залацістых мячоў размешчаны шчыт чырвонага колеру, у цэнтры якога Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь). Эмблема абрамлена лаўровым вянком. Нагрудным знакам будуць узнагароджвацца пракурорскія работнікі і работнікі сістэмы органаў пракуратуры за ўзорнае выкананне прафесійных абавязкаў, дасягненне пастаўленых мэт, смеласць, вытрымку, рашучасць і ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні свайго службовага абавязку.

Заснаванне гэтых геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць умацаванню аўтарытэту органаў пракуратуры і павышэнню прэстыжу пракурорскай службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі