Сцяг Чацвер, 20 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 сакавіка 2024, 18:51

Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства

Фота з архіва
Фота з архіва
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прызначаны ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах.

У гэтых мэтах вызначаюцца агульныя палажэнні па разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці, падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.

Акрамя таго, у кодэксе замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства. Сярод іх - прымяненне электронных доказаў, далейшая лічбавізацыя судовага працэсу, увядзенне інстытута калектыўных іскаў, спрошчанае судаводства.

Для забеспячэння належнай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання прадугледжваецца пераход усіх судоў да перагляду судовых пастаноў па трох інстанцыях (апеляцыя, касацыя і нагляд).

Адначасова пашыраецца выкарыстанне пазасудовых спосабаў урэгулявання спрэчак - з дапамогай медыяцыі, перагавораў, прымірыцельнай працэдуры. Гэтыя меры павінны садзейнічаць самастойнаму вырашэнню бакамі справы на ўзаемавыгадных умовах.

Кодэкс уступае ў дзеянне з 1 студзеня 2026 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі