
31 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву трактар, а той яму - чучала льва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы беларускай тэхнікі зімбабвійскім аграрыям. Тут ім коратка далажылі аб рабоце па пастаўках і абслугоўванні беларускай тэхнікі ў Зімбабвэ.
Прэзідэнтаў сустракалі зімбабвійскія дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных строях з караваем у руках. Ён быў выпечаны з мясцовага ўраджаю, сабранага з дапамогай беларускай тэхнікі.
Аляксандр Лукашэнка падарыў калегу трактар для яго асабістай падсобнай гаспадаркі. У сваю чаргу Эмерсан Мнангагва падарыў Прэзідэнту Беларусі чучала льва - цара звяроў і адной з самых моцных жывёл у Афрыцы.-0-