ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 12:04

Лукашэнка паабяцаў развіваць раёны за кошт рэалізацыі канкрэтных невялікіх праектаў

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

8 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. Развіццё раёнаў у Беларусі будзе ісці за кошт рэалізацыі канкрэтных невялікіх праектаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні працоўнага калектыву Мёрскага металапракатнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ісці па шляху стварэння буйных вытворчасцей у невялікіх гарадах, як гэта было, напрыклад, у Мёрах, немэтазгодна. Паколькі туды ідзе вялікая колькасць кадраў і ў выніку рабочых рук у сельскай гаспадарцы становіцца недастаткова.

"Вы, як пыласос, з вёскі выцягнулі вялікую колькасць рабочых рук. А нам трэба і людзей карміць, Віцебшчына павінна сябе забяспечваць. Нам трэба, каб людзі на палях працавалі. А ў палях не хапае людзей. Таму гэта не той шлях, па якім мы пойдзем і будзем у маленькіх гарадах або паблізу гэтых гарадоў будаваць такія вытворчасці (буйныя заводы накшталт ММПЗ. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Самым аптымальным варыянтам Прэзідэнт лічыць арганізацыю ў кожным раёне невялікай вытворчасці максімум на 60 рабочых месцаў. І адпаведныя даручэнні па стварэнні такіх аб'ектаў былі даведзены кіраўнікам райвыканкамаў: "Кожнаму старшыні райвыканкама даручана на працягу гэтага года стварыць такую вытворчасць, каб людзі былі на рабоце, працавалі і маглі зарабіць".

Што датычыцца будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў (дзіцячых садоў, школ, бальніц і да т.п.), то гэтым будзе займацца дзяржава, запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Дзяржава ж, паводле яго слоў, будзе таксама старацца аказваць падтрымку пры будаўніцтве жылля, але ў гэтым грамадзяне павінны ў асноўным разлічваць на ўласныя сілы і садзейнічанне работадаўца. "Вы павінны самі зарабляць і будаваць разам з прадпрыемствам. Мы будзем падтрымліваць ваша прадпрыемства, каб вы будавалі арэнднае жыллё, каб гэта жыллё належала вашаму заводу. Прыйшоў на завод - атрымлівай кватэру, пайшоў - да пабачэння. Вы скажаце: прывязваем людзей да завода, да працы. А куды дзявацца?" - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама звярнуў увагу на асабістую ініцыятыву мясцовага насельніцтва і іх адказнасць за развіццё рэгіёна, у якім яны жывуць: "Памятайце, што галоўная рухаючая сіла - гэта вы. Вы павінны працаваць, зарабляць, будаваць сабе жыллё з дапамогай дзяржавы і берагчы свой край. Не спадзявайцеся, што да вас нехта прыйдзе і нешта зробіць. Ведайце, што гэта ваша месца, для вас і вашых дзяцей, дзе вы будзеце жыць і працаваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі