ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2022, 10:51

Лукашэнка паабяцаў прысвоіць Героя Беларусі за аднаўленне работы мёрскага завода

8 жніўня, Мёры /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў прысвоіць званні Героя Беларусі за аднаўленне Мёрскага металапракатнага завода. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час сустрэчы з работнікамі завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самы галоўны вынік майго наведвання сёння: мы ўжо дамовіліся аб двух Героях Беларусі, якія выканаюць даручанае ім і атрымаюць зоркі героя. Гэты завод павінен нараджаць новых герояў для Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каму менавіта пастаўлена задача вывесці работу завода на поўную магутнасць узамен на самае высокае ў Беларусі званне кіраўнік дзяржавы не стаў удакладняць. Але кіраваць прадпрыемствам стане намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Уладзімір Дзьяканаў.

"Імёны не называю пакуль. Калі выканаюць тое, што абяцалі, я выканаю сваё абяцанне", - сказаў Прэзідэнт.

Работнікі прадпрыемства нагадалі, што раней у Беларусі існавала традыцыя называць установы і прадпрыемствы імёнамі вядомых суайчыннікаў. Яны прапанавалі аднавіць гэту традыцыю.

"Абсалютна вас падтрымліваю. Вось будзе ў вас мінімум два героі (я думаю, больш) - назавіце іх іменем гэты завод. Я вас падтрымаю, падпішу ўказ", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

"Адзінае, супраць чаго я выступаю, гэта помнікі. "Вось давайце помнік Лукашэнку, Пятрову, Сідараву!" Слухайце, мы выконваем сваю работу, якія помнікі? - дадаў Прэзідэнт. - Давайце будзем ад канкрэтнага: вазьміце нядаўна хлопцы, нашы пілоты, загінулі, адвёўшы самалёт ад Баранавіч. Праз год мы паставілі на тым месцы помнік. І яны заслужылі гэта. Калі нехта заслугоўвае - калі ласка. Але гэта не павінна быць нейкай модай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі