ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 мая 2023, 12:51

Лукашэнка - новаму мэру Гродна: гэта работа дабавіць у вашу скарбонку вопыту і ведаў

Андрэй Хмель
Андрэй Хмель

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа былога міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Хмеля на новай пасадзе мэра Гродна дабавіць яму вопыту і ведаў, каб прадоўжыць у будучым рух у кар'еры. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Андрэй Валер'евіч, я, шчыра кажучы, даўно думаў аб тым, каб вам прадаставіць якую-небудзь іншую работу", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Наконт гэтага ў Прэзідэнта, як ён растлумачыў, быў свой пункт гледжання, які адрозніваецца ад пазіцыі некаторых членаў урада. "Я лічу вас вельмі падрыхтаваным чалавекам, памятаю вашы даклады з Віцебскай вобласці. Вы вельмі добра разбіраецеся ў гэтай тэме. І калі паступіла просьба кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, там не толькі Каранік папрасіў (старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік. - Заўвага БЕЛТА), я падумаў, што, калі вы згодны, гэта цалкам нармальная пасада, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але, каб вы разумелі, не апошняя. Я вельмі спадзяюся, не апошняя пасада ў вашай кар'еры".

Вопыт кіраўніцтва такім буйным абласным цэнтрам, як Гродна, будзе карысны для будучых магчымых кар'ерных назначэнняў, спатрэбіцца для работы на іншых дзяржаўных пасадах, падкрэсліў Прэзідэнт. "Вам трэба гэты ўзровень ведаць - абласны або гарадскі, абласнога горада. Гэта буйны горад - Гродна. Ваш родны горад (вы з Гродзенскай вобласці), гэта таксама вельмі важна".

"Я думаю, што гэта канкрэтная работа дабавіць у вашу скарбонку вопыту, пэўных ведаў і падыходаў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Каб вы разумелі, у мяне вельмі добрае стаўленне да вашых падыходаў, вашай работы, якой вы займаліся. Пасада міністра вельмі важнага, але невялікага органа (Міністэрства ЖКГ. - Заўвага БЕЛТА), здавалася б, непрыкметная. Нічога падобнага! Для мяне гэта было прыкметна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі