Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2024, 19:33

Лукашэнка: няма ў свеце прыкладу, параўнальнага з подзвігам ленінградцаў у час вайны

27 студзеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Няма ў свеце прыкладу, параўнальнага з подзвігам ленінградцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на спектаклі-канцэрце ў Санкт-Пецярбургу, прысвечаным 80-годдзю поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Дарагія сябры! Усім вам, нам пашчасціла нарадзіцца, жыць, вучыцца і працаваць у вялікім горадзе-героі. Горадзе, які назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў сімвалам нязломнай волі, стойкасці і мужнасці савецкіх людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што няма ў свеце прыкладу, параўнальнага з подзвігам ленінградцаў: "Пераадолеўшы голад, холад, смагу, перажыўшы бясконцыя смерці родных і блізкіх, яны захавалі ў сабе чалавечнасць".
 
"Лёс кожнага з іх - гісторыя духоўнага подзвігу. Гэту гісторыю ведаем па ўспамінах відавочцаў, архіўных кадрах, кінахроніцы, газетных артыкулах тых гадоў. Мы памятаем. Перачытваем. Пераглядваем. Шукаем адказы на пытанні, якія ставіць перад намі час, пытанні складаныя і прынцыповыя. Гэтыя пытанні мы спрабуем вырашыць і сёння. Найважнейшае з іх - захаванне праўды аб той вайне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі