ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2021, 09:09

Лукашэнка: няхай народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы для будучых пакаленняў

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём народнага адзінства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння знамянальны дзень - мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята, - адзначыў Прэзідэнт. - Яно вяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і ад чаго нельга адступіцца. Гэта наша краіна - Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам".

"Няхай загартаванае найцяжэйшымі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў", - пажадаў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём народнага адзінства

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём народнага адзінства!

Сёння знамянальны дзень - мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята. Яно вяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.

Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і ад чаго нельга адступіцца. Гэта наша краіна - Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам.

Няхай загартаванае найцяжэйшымі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў.

З Днём народнага адзінства, дарагія суайчыннікі!

Са святам!

Аляксандр Лукашэнка

17 верасня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі