ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 красавіка 2023, 07:00

Лукашэнка: няхай глыбокі сэнс велікодных дзён спадарожнічае ўсім учынкам, пабуджаючы жыць сумленна

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Светлы Вялікдзень - невычэрпная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі. Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце пра бліжняга, шчырай любові да роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года

Дарагія суайчыннікі!

Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

Светлы Вялікдзень - невычэрпная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі.

Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце пра бліжняга, шчырай любові да роднай зямлі.

Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, пабуджаючы жаданне жыць сумленна. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.

Жадаю вам добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі