
Фота з архіва
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нікому не дазволена беспадстаўна павышаць цэны і абіраць людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 сакавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе рашэнні па рэгуляванні цэн прыняты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Так, яны жорсткія, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Вы ведаеце мой прынцыповы падыход: нікому не дазволена беспадстаўна павышаць цэны і абіраць людзей. Гэта першае. І другое: беларусы не павінны расплачвацца за "пустыя" долары, як гэта робіць сёння ўвесь свет", - адзначыў Прэзідэнт.-0-