ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2021, 09:03

Лукашэнка: ніхто не зможа ўзяць Беларусь і Расію ні голымі рукамі, ні зброяй

Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь надзейна трымае абарону на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лістапада ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Национальная оборона" ваеннаму эксперту Ігару Каротчанку, паведамляе БЕЛТА.

"Нашы браты расіяне няхай не перажываюць за гэта вастрыё ў выглядзе беларусаў. Брэсцкая крэпасць у нас жыва. Мы тут надзейна трымаем нашу абарону. Галоўнае, каб у патрэбны момант рускі чалавек падставіў нам сваё плячо тут. Ніхто нас, гэта я пераканана кажу, ніхто нас не зможа ўзяць ні голымі рукамі, ні ўзброеным чынам. Толькі трэба трымаць порах сухім. Гэта я вам гарантую ў Беларусі, што вы ніколі не будзеце перажываць за гэты напрамак, які, на жаль, стаў важнейшым у нашых абаронных мерапрыемствах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі добра падрыхтаваная армія і ўзброена яна нядрэнна. "Я Пуціну кажу: "Галоўнае, каб ты не завагаўся. Калі будзе цяжка, каб я ведаў, што за спінай у мяне ёсць старэйшы брат, які не дазволіць пакрыўдзіць малодшага", - расказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі