ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лістапада 2021, 10:18

Лукашэнка незапланавана наведаў у Оршы мясакамбінат

У час наведвання мясакамбіната
У час наведвання мясакамбіната

8 лістапада, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незапланавана наведаў у Оршы мясакамбінат. Аб сваім намеры пабываць на прадпрыемстве ён заявіў пасля прыезду ў гарадскую бальніцу нумар 1 імя Сямашкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў сярэдзіне чэрвеня ўжо наведваў гэта прадпрыемства. Цяпер, паводле яго слоў, ён вырашыў з выпадку заехаць і паглядзець, як ідуць справы. Прэзідэнт агледзеў практычна завершаны новы цэх, дзе будуць перапрацоўваць ялавічыну і свініну.

Рэалізацыя праекта з мінулага прыезду Аляксандра Лукашэнкі значна рушыла наперад. Устаноўлена ўсё неабходнае тэхналагічнае абсталяванне, і ў бліжэйшыя дні пачнуць пусканаладачныя работы. Канкрэтна выпуск прадукцыі пачнецца ўжо з пачатку наступнага года. Але спатрэбіцца яшчэ каля двух гадоў, каб на 100 працэнтаў загрузіць вытворчыя магутнасці. Гэта звязана з пытаннямі развіцця сыравіннай базы камбіната.

Новы цэх будзе не проста часткай вытворчасці. Па сутнасці, пад яго дахам змесцяцца два мясакамбінаты. Гэта адзіны такі праект у кране. Прадукцыйнасць новага цэха будзе ў два разы вышэйшая за цяперашнія магутнасці. Прадугледжана ўсё да дробязей, каб у выніку прадукцыя задавальняла любога заказчыка.

Як паведамлялася БЕЛТА, наведваючы прадпрыемства ў чэрвені, Аляксандр Лукашэнка заявіў: да мадэрнізацыі Аршанскага мясакансервавага камбіната неабходна падыходзіць разумна і па-гаспадарску. Ён цікавіўся, як будзе наладжаны рабочы працэс у новым цэху і што будзе са старымі вытворчымі і гаспадарчымі будынкамі. Як тады далажылі Прэзідэнту, іх збіраліся зносіць, а частку тэрыторыі перадаць гораду.

"Трэба разумна падысці. Перш за ўсё падумаць, патрэбна вам гэта тэрыторыя будзе ў перспектыве ці не, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Зрабіць тут цукерку трэба, падысці па-гаспадарску, разумна".

Прэзідэнт у чэрвені таксама цікавіўся наяўнасцю сыравіны для поўнай загрузкі новых цэхаў. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што работа па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці ў сыравінных зонах пачалася загадзя, каб да канца 2022 года забяспечыць 75-80 працэнтаў сыравіны для камбіната з яго ўласнай сыравіннай зоны.

Мінулы раз кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з аб'ектамі, якія будуюцца на прадпрыемстве, наведаў цэх вытворчасці кансерваў для дзіцячага харчавання і склад гатовай прадукцыі. Была закранута і тэма рэалізацыі прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната, у прыватнасці размова ішла аб складанасцях работы з некаторымі гандлёвымі сеткамі, якія патрабуюць сабе працэнт за арганізацыю рознічнага гандлю. Прэзідэнт запатрабаваў разабрацца ў сітуацыі і ліквідаваць усе складанасці.

ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" - адзін з буйнейшых мясакамбінатаў Беларусі, сучасны шматпрофільны перапрацоўчы комплекс, буйнейшы ў краіне вытворца мясных, мясараслінных і рыбараслінных кансерваў для дзіцячага харчавання, а таксама агульнага спажывання. Прадпрыемства працуе з 1930 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі