ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 13:44

Лукашэнка: некаторыя прадстаўнікі міжнародных арганізацый прыязджаюць у Беларусь пакрасавацца на фоне бежанцаў

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя прадстаўнікі міжнародных арганізацый прыязджаюць у Беларусь пакрасавацца на фоне бежанцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейцы настойваюць, і Меркель са мной у размове гаварыла: "Спадар Прэзідэнт, дапусціце Міжнародную арганізацыю па міграцыі, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН". І іншае. Я кажу: "У нас няма праблем". Але ўжо бачу: некаторыя асобы ўжо каторы раз прыехалі сюды. Чаго ім сюды ездзіць? Каб пакрасавацца на фоне гэтых бежанцаў", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: калі прадстаўнікі міжнародных арганізацый прыязджаюць да бежанцаў толькі для таго, каб папіярыцца на гэтай тэме, іх нагі там быць не павінна. "Калі вы прыехалі, то дапамажыце ім. Не можаце гуманітарны калідор арганізаваць, дык вы скажыце, чаму не можаце. Дапамагчы нечым у побыце для людзей - калі ласка, вопыт жа ёсць. Там жа ў гэтых міжнародных арганізацый сканцэнтраваны велізарныя фінансы. Акрамя Беларускага Чырвонага Крыжа і нашых дэпутатаў, прадстаўнікоў нашай улады, ніхто канкрэтна гэтым не займаецца. А прыязджаюць за нос дзіця пачухаць. Чаго ты чухаеш яму гэты нос бруднымі рукамі? На камеру, зразумела", - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

"І калі яны (журналісты. - Заўвага БЕЛТА) задаюць пытанне гэтым так званым міжнароднікам, яны ж нічога адказаць не могуць: "Мы гэта не можам, гэта…" Чаго тады прыехалі? Таму не трэба перажываць наконт гэтага: прыехалі, дапамогі канкрэтнай няма - да пабачэння. Няхай да палякаў едуць і з боку Польшчы займаюцца гэтымі праблемамі. А мы самі справімся", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі