ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 13:59

Лукашэнка: неабходна паскорыцца з уборкай ураджаю

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыцца з уборкай ураджаю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаю ўвагу на харчовую бяспеку. У гэтым годзе мы са спазненнем правялі пасяўную кампанію - па ўмовах надвор'я. Цяпер асноўная задача - вырасціць і захаваць ураджай. Анамальная гарачыня і ліўні ўнеслі свае карэктывы. Каб не страціць хлеб, неабходна паскорыцца з уборкай ураджаю. Цяпер кожны кілаграм збожжа будзе літаральна на вагу золата", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што сусветныя цэны на прадукты харчавання лавінападобна растуць. "Дрэнна, але для нас гэта шанц прадаць сваю прадукцыю вельмі дорага", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў і важнасць своечасова разлічвацца з працаўнікамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі