ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 15:37

Лукашэнка: не трэба думаць, што Расія - моц, а Беларусь маленькая. Малы залатнік, ды дарагі

У час сустрэчы. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ
У час сустрэчы. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абавязкова выстаяць у бягучых абставінах. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму калегу за прапанову беларускім будаўнікам паўдзельнічаць ва ўзвядзенні аб'ектаў на касмадроме, уключыцца ў гэту гіганцкую будоўлю: "Дзякуй, што запрасілі нас паўдзельнічаць у гэтым будаўніцтве. Мы абавязкова прымем вашу прапанову, прапануем вам цікавыя варыянты". Паводле яго слоў, гэта прапанова сведчыць аб вельмі высокім узроўні даверу.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі з часоў Савецкага Саюза была моцная будаўнічая галіна, якая з'яўлялася маяком для ўсёй вялікай краіны. "Мы гэта захавалі, у нас ёсць вялікія прыватныя кампаніі, вельмі магутныя дзяржаўныя будаўнічыя трэсты, якія не проста будуюць пад ключ з нуля, але і маюць свае магутнасці па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, - сказаў ён. - Як аказалася, мы можам быць запатрабаваныя ў тым ліку на такіх гіганцкіх будоўлях, як будаўніцтва касмадрома Усходні".

Асобна Прэзідэнт адзначыў, што пры наведванні такіх аб'ектаў, як касмадром Усходні, зусім не адчуваеш якога-небудзь уплыву заходніх санкцый. "Ходзіш і не адчуваеш. Усё айчыннае, людзі працуюць, тысячы людзей на аб'екце заняты", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што расіяне заўсёды могуць разлічваць на дапамогу з боку Беларусі. "Вы на беларусаў можаце разлічваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ведайце, што пры любой сітуацыі (мы ў гэтым перакананы, але і расіяне павінны быць перакананы) мы заўсёды будзем побач, як бы ні складвалася абстаноўка. І не трэба камусьці думаць, што Расія такая вялізная... Сапраўды моц. Паўдня трэба ляцець з аднаго краю ў другі край. Беларусь меншая. Але справа ж не ў гэтым - малы залатнік, ды дарагі. У нас ёсць, што пакласці на шалі вялізнай Расіі. Мы выстаім. Нам крыху часу трэба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі