ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 13:28

Лукашэнка назваў спробы дыскрэдытаваць Беларусь бессэнсоўнымі дэманстратыўнымі дэмаршамі

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спробы дыскрэдытацыі Беларусі на міжнароднай арэне - гэта серыя бессэнсоўных дэманстратыўных дэмаршаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спробы дыскрэдытацыі нашай краіны на міжнароднай арэне не спыняюцца са жніўня мінулага года. Мы назіраем серыю бессэнсоўных дэманстратыўных дэмаршаў, асабліва па перыметры граніц", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, апагеем абсурду стала закрыццё паветранай прасторы пасля рэагавання беларускімі ўладамі на тэрарыстычную пагрозу ў небе. "Каму горш зрабілі? Толькі сабе. Палітычная падтрымка "збеглых", як бачым, ні да чаго не прывяла і звялася да іх бясконцых гастролей у духу "Байдэн нам дапаможа". Кажуць, пячэнькамі нейкімі пачаставаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што наступным крокам можа стаць націск на партнёраў Беларусі. "У гэтых умовах нам важна заставацца надзейным, паслядоўным і прадказальным суб'ектам міжнародных адносін, няўхільна выконваць дамоўленасці з дружалюбнымі краінамі", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі