ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 20:28

Лукашэнка назваў мізэрным урон Беларусі ад заходніх санкцый

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урон Беларусі ад санкцый Захаду мізэрны на фоне забеспячэння ў краіне эканамічнага росту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не магу сказаць нейкія лічбы гэтага ўрону. Мы спрабуем мінімізаваць (уплыў санкцый. - Заўвага БЕЛТА). Зразумела, мы нешта страчваем. Але ў параўнанні з тым, як мы прапрацавалі бягучы год, гэта мізэрна. Гэта мізэрна, я і не даручаю лічыць, таму што даражэй будзе палічыць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі ў перыяд пандэміі не закрылі прадпрыемствы. "Эканоміку не спынілі, і нам пашанцавала ў тым плане", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, растлумачыўшы, што беларускія вытворцы атрымалі шанц развіваць пастаўкі сваёй прадукцыі на знешнія рынкі ў перыяд, пакуль іншыя краіны аб'яўлялі лакдаўн.

"Лакдаўн аб'яўлялі і іншае, а ў нас тавары народнага спажывання (вырабляліся. - Заўвага БЕЛТА)... І калі адбылося ў Расіі спыненне, спад, Беларусь спрацавала, і мы прапанавалі на гэты рынак, вы нават не заўважылі, па вялікім рахунку. Гэта значыць у нас быў вялікі рынак і вялікая магчымасць прадаць сваю прадукцыю. Гэта прадоўжылася і ў бягучым годзе. Значыць, экспарт пайшоў добра. Таму ў нас гэты год нядрэнны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Гэта дапамагае нам мінімізаваць страты ад санкцый", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі