Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2024, 10:30

Лукашэнка наведвае Касцюковіцкі раён

30 красавіка, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка наведвае з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб тым, што Аляксандр Лукашэнка накіраваўся на паўднёвы ўсход краіны, стала вядома напярэдадні. У Касцюковіцкім раёне кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з ходам веснавых палявых работ у рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіццём вобласці і раёна.

"Традыцыйная "чарнобыльская" паездка - ні адзін год без яе ў графіку Прэзідэнта і пула не абыходзіцца. Увагі гэтым рэгіёнам шмат. Сёння першы пункт у праграме - ход пасяўной, праверка гатоўнасці і стану тэхнікі. Тэма, зразумела, не адзіная", - праінфармаваў Telegram-канал "Пул Першага".
Стан спраў на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці і, у прыватнасці, у Касцюковіцкім раёне кіраўнік дзяржавы закранаў зусім нядаўна. Узгадняючы 22 красавіка назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваіх даўніх даручэннях: "Касцюковічы і іншыя раёны ажыццяўляюць маю пэўную задуму па развіцці ўсходу Магілёўскай вобласці, які таксама ў свой час зведаў чарнобыльскую атаку. Пажадана, каб Касцюковічы былі паказальным раёнам".
У 2015 годзе для актывізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці былі прыняты ўказ і адпаведная праграма. Яны былі накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў пражывання насельніцтва. У 2019 годзе ў Касцюковічах кіраўнік дзяржавы правёў нараду, каб абмеркаваць эфектыўнасць гэтых рашэнняў і аб'ектыўна ацаніць прамежкавыя вынікі. Было вырашана прадоўжыць да 2025 года асноўныя палажэнні існуючага ўказа, і ў 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ "Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці".
Паўднёва-ўсходняя частка Магілёўскай вобласці акрамя Касцюковіцкага ўключае Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі