ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2022, 09:18

Лукашэнка наведаў гістарычныя мясціны паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чорнага мора і сустрэўся з Асланам Бжанія

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гістарычных мясцінах паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Чорнага мора пабываў 28 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Таксама адбылася сустрэча на абхазскай зямлі. З Асланам Бжанія кіраўнік беларускай дзяржавы абмеркаваў эканамічныя праекты, перспектыўныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Абхазіі.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні абмяркоўваў праблемы Абхазіі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Мы шмат вельмі, да ночы абмяркоўвалі гэтыя пытанні. Ён вельмі паглыблены, больш, чым я, у праблемы і справы Абхазіі. Не буду доўга гаварыць аб гэтым, але мы прыйшлі да адной высновы: што Абхазія ёсць, яе з карты не сцерці, ніякія санкцыі не змогуць гэта зрабіць. Абхазію, як ён гаворыць, нельга кідаць, трэба дапамагаць. Каб гэты квітнеючы край і тыя людзі, якія тут жывуць, жылі нармальна", - заявіў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што прыехаў не таму, што "нейкая сітуацыя склалася". "У нас нармальная сітуацыя. Мы проста хочам, як і вы, мірны, добры, працавіты народ, жыць у згодзе", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, эканоміка, гандлёва-эканамічныя сувязі павінны стаць фундаментам адносін. "Мы прыехалі з дабром. І калі мы нечым вам можам дапамагчы, прытым гэта ўзаемавыгаднае будзе супрацоўніцтва, мы гэта зробім. Пагаворым шмат аб чым. Я чалавек, як вы ведаеце, ужо вопытны. І ў палітыцы, і ў іншых сферах. Пагаворым, падумаем, як нам жыць далей. Галоўнае, каб тут народ жыў дастойна. Таму што гэты райскі куток нашай зямлі гэтага заслугоўвае. А людзі тут святыя. Не дзеля ліслівасці вам кажу: святыя! Я гэта помню з савецкіх часоў, калі тут быў. Таму мы хочам наладзіць гэты не проста мост дружбы, а вельмі сур'ёзныя нашы адносіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, раней Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы. Аб двухбаковай сустрэчы лідары Беларусі і Расіі дамовіліся на саміце ШАС у Самаркандзе. Спачатку кіраўнікі дзяржаў планавалі абмеркаваць двухбаковы парадак дня непасрэдна на саміце, але ў выніку было вырашана правесці асобную сустрэчу. "Мы вельмі шмат гаворым аб тым, як будзем далей жыць, перспектывы нашы. Я прааналізаваў усе даручэнні, якія вы давалі ўраду, я - у Беларусі. У нас зрываў практычна няма. Развіццё нашай эканомікі і наогул існаванне нашых дзяржаў змянілася рэзка нават за тры апошнія месяцы. Нам прадказвалі крах, гібель і гэтак далей. Але жыццё разнастайнае: мы некаму патрэбны, нам нехта патрэбны. І мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць, з якімі мы працуем і развіваем нашу эканоміку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 26 верасня.-0-

Фота Андрэя Стасевіча

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі