ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 14:29

Лукашэнка: наша незалежнасць непарушная, з тымі, хто думае інакш, я не размаўляю

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежнасць Беларусі - рэч непарушная. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі на Мінскім механічным заводзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каменціруючы нядаўнія словы канцлера ФРГ Олафа Шольца аб тым, што ў размове з ім Уладзімір Пуцін нібыта стаў адмаўляць незалежнасць Беларусі і Украіны, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на гэта нават не звяртае ўвагі, бо такіх фэйкаў ужо наслухаўся.

"Я ведаю іншы пункт гледжання Прэзідэнта Расіі. Але галоўнае не тое, што гаварылі Шольц і Пуцін. А галоўнае тое, што я вам гавару: суверэнітэт, незалежнасць нашай дзяржавы - гэта рэчы непарушныя. Усё!" - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, з тымі, хто думае інакш, ён нават не размаўляе. "Якую б яны дзяржаву ні прадстаўлялі: так было з амерыканцамі, французамі, яшчэ пачынаючы з Шырака. І будзе заўсёды, - падкрэсліў ён. - Таму не звяртайце ўвагі на балбатню гэтага хлапца. Ён крыху пасталее, калі немцы яго не выганяць, і зразумее, што ён балбатун. Вось і ўсё".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі