ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2021, 11:15

Лукашэнка накіраваўся з візітам у Таджыкістан на саміты АДКБ і ШАС

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан. Борт нумар адзін вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сталіцы Таджыкістана 15-17 верасня пройдуць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Саміт АДКБ: выпрацаваць адзіную пазіцыю па Афганістане

На саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы будуць абмеркаваны праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і іх уплыў на бяспеку дзяржаў АДКБ.

Адным з самых важных пытанняў стане сітуацыя ў Афганістане. Як паведамлялася, 23 жніўня на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Аляксандр Лукашэнка заклікаў выпрацаваць да саміту ў Душанбэ агульную пазіцыю па Афганістане. "Давайце будзем шчырымі, пакуль гэта пазіцыя праяўляецца ў "давайце паглядзім, што будзе далей, а потым будзем сітуатыўна на гэта рэагаваць". Гэта няправільна. Мы, вядома, будзем глядзець, што будзе далей: так жыццё распараджаецца і складваецца. Але нам трэба дакладна разумець, што, зыходзячы з той інфармацыі, тых фактаў, якія былі прыведзены тут, нам трэба выпрацаваць гэту агульную пазіцыю і не займацца заклінаннямі і заклікамі, бо спознімся і будзе позна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Плануецца, што на саміце лідары краін АДКБ прымуць Дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі і падпішуць некалькі дакументаў, якія датычацца міратворчасці, забеспячэння дзейнасці войскаў і аснашчэння іх узбраеннем.

Раніцай у Душанбэ прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне і падвялі вынікі дзейнасці арганізацыі ў міжсесіённы перыяд.

Юбілейны саміт ШАС: адкрыць новую старонку ў развіцці арганізацыі

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ў гэтым годзе адзначыла сваё 20-годдзе, і пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў у Душанбэ юбілейнае. У ліку паўнапраўных членаў арганізацыі - яе заснавальнікі Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан, а таксама Індыя і Пакістан, якія далучыліся ў 2017 годзе. Беларусь атрымала статус наглядальніка ў ШАС у 2015 годзе. Такі ж статус у арганізацыі маюць яшчэ тры краіны - Афганістан, Іран і Манголія. У ШАС таксама ёсць шэсць партнёраў па дыялогу: Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.

Чакаецца, што на саміце ў Таджыкістане кіраўнікі дзяржаў прымуць рашэнні аб запуску працэдуры прыёму Ірана ў якасці паўнапраўнага члена ШАС і прадастаўленні статусу партнёра па дыялогу Егіпту, Катару і Саудаўскай Аравіі.

Раней генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Нораў адзначыў, што на пасяджэнні будуць прыняты рашэнні, якія "адкрыюць новую старонку ў паступальным развіцці арганізацыі, памножаць яе ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце, забеспячэнне ўстойлівага развіцця і ўмацаванне культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на шырокай прасторы ШАС".

У Душанбэ таксама запланавана сумесная сустрэча лідараў ШАС і АДКБ, на якой будуць абмеркаваны сітуацыя ў Афганістане і меры па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне. Мерапрыемства пройдзе па ініцыятыве кіраўніка беларускай дзяржавы.

Сумесная сустрэча лідараў ШАС і АДКБ: узмацніць узаемадзеянне

Аб тым, што ў вырашэнні афганскага пытання павінен быць задзейнічаны і патэнцыял Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва як адной з самых уплывовых структур у Азіі, Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 жніўня на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. "Практычна ўсе члены ШАС сканцэнтраваны вакол Афганістана. І там іх глабальныя інтарэсы. Прынамсі, Кітая і Расіі, Індыі, Пакістана, - адзначыў Прэзідэнт. - Неабходна ўзмацніць узаемадзеянне па лініі АДКБ і ШАС, выкарыстоўваючы для гэтага саміты дзвюх арганізацый, запланаваныя на 16-17 верасня бягучага года ў Душанбэ".

Ён выказаў меркаванне, што, прапрацаваўшы гэта пытанне, магчыма было б правесці і сумеснае пасяджэнне па праблематыцы афганскага ўрэгулявання: "Захочуць члены ШАС ісці ў рэчышчы абмяркоўваемага сёння пытання - добра. Не захочуць - мы сваю пазіцыю абазначым і прапануем. А ім ужо вырашаць. Думаю, што тут мы можам вельмі сур'ёзна рушыць наперад".

"Не лічыцца з пазіцыяй АДКБ-ШАС будзе немагчыма. Пазіцыя ШАС-АДКБ нават будзе важнейшай, чым пазіцыя заходняй кааліцыі", - упэўнены беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі