ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 05:30

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Благавешчанска.

Ля трапа самалёта кіраўніка дзяржавы сустракала кіраўніцтва Амурскай вобласці і Благавешчанска, а таксама члены беларускай дэлегацыі, якія прыбылі напярэдадні.

У час візіту Аляксандр Лукашэнка наведае далёкаўсходнія рэгіёны Расіі. На 12 красавіка запланавана сустрэча і перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў у Дзень касманаўтыкі разам наведаюць касмадром "Усходні" ў Амурскай вобласці, дзе азнаёмяцца з будаўніцтвам стартавага касмічнага комплексу і правядуць перагаворы. Як раней паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, абмяркоўвацца на сустрэчы будуць "актуальныя пытанні ў развіцці двухбаковых адносін, сумесныя меры па процідзеянні санкцыйнаму націску з боку калектыўнага Захаду, абстаноўку ў рэгіёне і свеце, падзеі ва Украіне".

На наступны дзень, 13 красавіка, Аляксандр Лукашэнка наведае Прыморскі край. Ва Уладзівастоку адбудзецца сустрэча кіраўніка дзяржавы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам. Галоўнай тэмай перагавораў стане супрацоўніцтва Беларусі з далёкаўсходнім рэгіёнам Расіі. Дэлегацыі абмяркуюць рэалізацыю бягучых праектаў і новыя напрамкі ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі