Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2023, 09:52

Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітай

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты візіт стане працягам шматгадовага курсу на выбудоўванне адносін дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У верасні 2022 года на двухбаковай сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва лідары Беларусі і Кітая прынялі сумесную дэкларацыю аб вывадзе адносін на новы ўзровень - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Аналіз дасягнутага і максімальная рэалізацыя на практыцы патэнцыялу новага ўзроўню ў адносінах стануць прадметам разгляду кіраўнікоў дзяржаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных маштабных праектаў, узаемадзеянне ў палітычнай сферы, рэагаванне на найбольш вострыя выклікі ў сучаснай міжнароднай абстаноўцы.

Чакаецца, што па выніках перагавораў будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у ключавых сферах.

Дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай завершыцца 2 сакавіка. Плануецца, што ў Пекіне Прэзідэнт таксама правядзе шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі КНР, кіраўніцтвам вядучых кітайскіх карпарацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі