ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2022, 09:15

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан

Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння перагаворы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый.

"Бакі абмяркуюць пашырэнне супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, рэалізацыю бягучых і перспектыўных праектаў. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў", - паведаміла напярэдадні прэс-служба беларускага лідара.

У другі дзень візіту, 12 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе ў сталіцы Таджыкістана шэраг сустрэч.

Адначасова з афіцыйным візітам Прэзідэнта ў Душанбэ пройдзе Таджыкска-беларускі бізнес-форум, арганізавана экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus.

"Самае галоўнае і прыярытэтнае - гэта эканамічны складнік візіту. Таму мы даўно планавалі гэты візіт і правядзенне ў рамках візіту і бізнес-форуму выстаўкі Made in Belarus", - расказаў журналістам пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка.

У Душанбэ ўчора прыбыла вялікая дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі. Яны прадстаўляюць інтарэсы больш як 70 кампаній і прадпрыемстваў. Бакі ўзгаднілі да падпісання звыш 60 дакументаў, у тым ліку камерцыйных кантрактаў больш як на $46 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі