ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 09:31

Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам з 77-й гадавінай Вялікай Перамогі

Фота з архіва
Фота з архіва

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам з 77-й гадавінай Вялікай Перамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Ваангу Хачатурану, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Малдовы Маі Санду, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі, а таксама народу Украіны.

У віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свята Перамогі асабліва дорага беларусам і расіянам. "У смяротнай схватцы з фашызмам нашы бацькі і дзяды цаной наймаверных страт і ахвяр адстаялі мір, вызвалілі Еўропу ад заняволення", - гаворыцца ў віншаванні.

"Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы, адзінства і ўзаемавыручкі прадаўжае жыць у сэрцах многіх мільёнаў людзей, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сённяшнія драматычныя падзеі з усёй відавочнасцю дэманструюць, што толькі разам, захоўваючы памяць аб гераічных і ў той жа час трагічных днях Вялікай Айчыннай вайны, асэнсоўваючы важнасць яе ўрокаў, мы зможам даць дастойны адказ сучасным выклікам і пагрозам".

У віншаванні народу Украіны з 77-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У гэты цяжкі час не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы мы, як ніколі раней, адчуваем каштоўнасць міру і стабільнасці. Трагічныя падзеі, якія разгарнуліся на ўкраінскай зямлі, сведчаць аб тым, што жудасны вопыт, набыты ў першай палове XX стагоддзя, шмат для каго ўжо нічога не значыць. Савецкія людзі вынеслі на сваіх плячах велізарны груз болі і пакут, забяспечыўшы вырашальную ролю ў Перамозе над фашызмам, вызваленні ўсяго свету ад карычневай чумы. І сёння ніхто і нідзе не зможа сказіць гістарычную праўду, прынізіць ролю нашых продкаў у разгроме гэтай навалы. Удзячнасць беларусаў усім украінцам - ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія сваім подзвігам унеслі бясцэнны ўклад у вызваленне Беларусі і ўсяго кантынента, назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах і ніколі не будзе залежаць ад палітычнай кан'юнктуры".

Прэзідэнт таксама павіншаваў з Днём Перамогі старшыню ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна, старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, старшыню Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Віншавальныя пасланні накіраваны старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу, генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславу Засю.

У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад замежных лідараў, вядомых дзеячаў розных сфер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі