ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 снежня 2021, 19:35

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Героя Савецкага Саюза Мічурына

Васіль Мічурын. Фота з архіва
Васіль Мічурын. Фота з архіва

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця чалавек вялікай асабістай мужнасці, непахіснай стойкасці, сапраўдны патрыёт сваёй Айчыны. Васіль Сяргеевіч - яркі прадстаўнік пакалення герояў-пераможцаў. Яго жыццё - прыклад самаадданага служэння сваёй краіне і народу, вернасці высокім грамадзянскім каштоўнасцям і ідэалам, маральным прынцыпам", - гаворыцца ў спачуванні.

"Светлая памяць пра яго заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі