ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 31 сакавіка 2023
Мінск +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2022, 16:09

Лукашэнка накіраваў спачуванне Пуціну ў сувязі з трагедыяй у іжэўскай школе

Фота з архіва
Фота з архіва

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй у іжэўскай школе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі страшную трагедыю ў іжэўскай школе, якая прывяла да чалавечых ахвяр: "Нясцерпным болем у нашых сэрцах адгукнулася вестка аб гібелі бязвінных дзяцей, чые жыцці спыніліся, ледзь пачаўшыся".

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы бязмернай спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі