ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2022, 09:02

Лукашэнка накіраваў спачуванне Эрдагану ў сувязі з гібеллю людзей пры ўзрыве ў Стамбуле

Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з гібеллю людзей пры ўзрыве ў Стамбуле. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім болем і смуткам успрынята вестка аб страшэнным узрыве ў Стамбуле, які прывёў да чалавечых ахвяр.

"Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста прыміце глыбокія спачуванні ў сувязі з гэтай трагедыяй. Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае гэты цынічны і бесчалавечны ўчынак, якому няма і не можа быць апраўдання", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў найхутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у выніку гэтага трагічнага здарэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі