Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 14:36

Лукашэнка нагадаў аб даручэнні распрацаваць новыя падручнікі па філасофіі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб даручэнні распрацаваць новыя падручнікі па філасофіі. Адпаведныя заявы ён зрабіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі.

"Я ўжо шмат гаварыў аб філасофіі, як навуцы маёй любімай, аб яе далейшым развіцці. Ну цяпер, Алег (кіраўнік аднайменных партыі і грамадскага аб'яднання "Белая Русь", доктар філасофскіх навук, прафесар Алег Раманаў. - Заўвага БЕЛТА), за табой вельмі шмат. Трэба добрыя падручнікі нам па філасофіі, якія былі б не горшыя, чым у часы савецкага перыяду. На жаль, тое, што ёсць, - з майго пункту гледжання яны не проста не прыдатныя. Яны часта шкодныя. Яны адштурхваюць людзей ад філасофіі. А без яе куды? Не мне вам гэта тлумачыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Алег Раманаў далажыў, што новы падручнік па філасофіі з улікам раней зробленых заўваг кіраўніка дзяржавы падрыхтаваны ўжо і знаходзіцца ў Міністэрстве адукацыі: "Яму ўжо прысвоены грыф міністэрства. Хутка ён будзе апрабоўвацца ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны".
Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка 13 лютага на сустрэчы з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ абазначыў шэраг праблем, характэрных для сістэмы вышэйшай адукацыі. Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на якасць падручнікаў. Ён тады расказаў, што нядаўна азнаёміўся з падручнікам па філасофіі для студэнтаў ВНУ. "Слухайце, які кашмар! - даў сваю ацэнку Аляксандр Лукашэнка. - Што яны напісалі - гэта жах! Савецкія падручнікі давалі дакладныя структураваныя адказы на ўсе пытанні, а там такі хлам... Ні адзін студэнт гэта не вывучыць".

У сувязі з гэтым на лютаўскай сустрэчы кіраўнік дзяржавы актуалізаваў патрабаванні прывесці ў парадак падручнікі, асабліва школьныя, выклаўшы інфармацыю ў іх нармальнай, даступнай для навучэнцаў мовай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі