ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2023, 10:14

Лукашэнка на суботніку будзе працаваць у мемарыяльным комплексе "Хатынь"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка будзе працаваць на добраўпарадкаванні дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў складзе сваёй брыгады будзе высаджваць дрэвы на тэрыторыі комплексу. Тут жа будуць працаваць прадстаўнікі працоўных калектываў, актывісты ГА "БРСМ", якія зоймуцца прыбіраннем і азеляненнем комплексу, падсыпкай і выраўноўваннем грунту.

Аляксандр Лукашэнка ўжо другі год запар у суботнік займаецца добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу "Хатынь". А месяц таму наведваў комплекс разам з сынамі ў 80-ю гадавіну хатынскай трагедыі.

Да гадавіны тут быў пабудаваны музей, праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы. "Галоўнае - экспазіцыя, якая там будзе. Каб людзі прыйшлі і, перш чым сюды ступіць нагой, каб у іх сэрца ўжо рвала", - даручаў Аляксандр Лукашэнка ў красавіку 2022 года ў час наведвання Хатыні. Моладзь Беларусі не засталася ў баку ад ініцыятывы кіраўніка дзяржавы і актыўна ўключылася ў работу. У выніку ў мемарыяльным комплексе была аб'яўлена Усебеларуская маладзёжная будоўля, якая аб'яднала сем'і і працоўныя калектывы з усёй краіны.

Музей напоўнены мноствам экспанатаў і сучасных інтэрактыўных тэхналогій, якія дазваляюць максімальна рэалістычна расказаць аб страшных падзеях мінулых гадоў. За кожнай сцяной, кожнай фатаграфіяй у музеі - страшныя злачынствы, учыненыя фашыстамі і іх памагатымі на беларускай зямлі.

"Яшчэ раз хачу паўтарыць усім вам і тым, хто мяне пачуе: прыходзьце сюды часцей, прыводзьце з сабой дзяцей - сваіх, суседзяў, іншых. Калі забудзем дарогу ў Хатынь - усё паўторыцца. Нам трэба гэтага пазбегнуць. Жыццё даражэй за ўсё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на памятным мерапрыемстве ў Хатыні месяц таму.

Тады ж на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ён наведаў царкву, якая была адноўлена па ўзоры раней тут існуючай і знішчанай у час Вялікай Айчыннай вайны. У храме кіраўнік дзяржавы запаліў свечку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі