ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2022, 09:38

Лукашэнка на саміце АДКБ: нам усім патрэбны мір, вайна не патрэбна нікому!

24 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Краінам АДКБ не патрэбна вайна, яны зацікаўлены ў міры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўрэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці АДКБ павінна заставацца ў цэнтры ўвагі.

Паводле слоў Прэзідэнта, студзеньскія падзеі ў Казахстане, канфлікт ва Украіне, сітуацыя на армяна-азербайджанскай і кыргызска-таджыкскай граніцах наглядна пацвярджаюць жыццёвую важнасць гэтага тэзіса. "Нам усім патрэбны мір! І як мы ўсе абсалютна аднагалосна заявілі, вайна нікому не патрэбна!" - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларускае старшынства прыкладзе ўсе магчымыя дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на дээскалацыю напружанасці, змяншэнне канфліктнага патэнцыялу, а таксама на павышэнне ўзроўню ўзаемнага даверу праз сумесныя дзеянні членаў АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі