ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 16:10

Лукашэнка: на кожным этапе барацьбы ў час пандэміі Беларусь прымала адэкватныя меры

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у час пандэміі на кожным этапе барацьбы з гэтай бядой прымала адэкватныя меры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На кожным этапе барацьбы з гэтай бядой мы прымалі адэкватныя меры. Гэта тое, што цяпер называюць асаблівым шляхам Беларусі. І сёння ўсе краіны прызнаюць, што мы зрабілі правільна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Але які націск быў спачатку! Шаблонныя для ўсіх краін рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя - неадкладны каранцін, каменданцкая гадзіна, закрыццё граніц, спыненне прадпрыемстваў. Як вы разумееце ўжо сёння мяне, на гэта я пайсці не мог", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што "кожны дзень, тлумачачы свае крокі, спрабаваў дастукацца да кожнага беларуса, даць зразумець: спынімся, ізалюем людзей - загінем як нацыя і страцім дзяржаву". "Гэтак бы сёння і было", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Аднак у Беларусі быў выбраны іншы шлях. "Шлях цяжкай ачаговай барацьбы з інфекцыяй. Мы зрабілі ўпор на прэвентыўнае выяўленне асоб з каранавірусам і іх кантактаў шляхам лабараторнага тэсціравання", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі ў самыя кароткія тэрміны былі распрацаваны падрабязныя планы і праведзена перапрафіляванне існуючага ложкавага фонду. "Паралельна быў арганізаваны санітарны кантроль на ўсіх граніцах, наладжаны рэгістрацыя і далейшы нагляд грамадзян, якія прыбылі з нестабільных рэгіёнаў. Пры найменшым падазрэнні ўсіх ізалявалі на 14 дзён. У кругласутачным рэжыме праводзілася эпідрасследаванне па кожным выпадку выяўлення COVID-19. У краіне аператыўна ўкаранілі правілы сацыяльнага дыстанцыравання і дадатковую дэзынфекцыю ў грамадскім транспарце, на вакзалах, у гасцініцах, іншых месцах скопішча людзей. Беларусы часам гэтага нават не заўважалі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі штодзень з улікам абмену з калегамі з іншых краін самай свежай інфармацыяй і ўласнага вопыту абнаўлялі пратаколы лячэння пацыентаў. "Міністэрства аховы здароўя працавала як аператыўны штаб. Урачы круціліся як маглі. Быў узмоцнены рэжым нагляду за станам здароўя школьнікаў, студэнтаў і дзяцей, якія наведвалі дзіцячыя сады. Прадаўжаліся школьныя канікулы. Выкарыстоўваліся тэхналогіі дыстанцыйнага навучання, якое сталі аператыўна ўкараняць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

На працягу літаральна аднаго-двух тыдняў у Беларусі мабілізавалі сотні прамысловых прадпрыемстваў на выпуск медыцынскіх масак, рэспіратараў, халатаў, антысептыкаў, лінейкі лякарстваў. "Дзякуючы Старшыні КНР Сі Цзіньпіну на працягу сутак паслом Снапковым (Мікалай Снапкоў на той момант быў паслом Беларусі ў Кітаі. Цяпер - першы намеснік прэм'ер-міністра. - Заўвага БЕЛТА) былі пастаўлены ў Беларусь дзве лініі па вытворчасці рэспіратараў і масак. Наштампавалі столькі, калі ўжо шчыра кажучы, што сёння і дзяваць няма куды. У нас ужо ёсць рэзерв гэтых тавараў, які спатрэбіцца ў будучым, і не толькі нам", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

У выніку ў Беларусі не давялося прыстасоўваць спартыўныя збудаванні і гандлёвыя цэнтры для аказання медыцынскай дапамогі. Была задзейнічана ўсяго толькі прыкладна палавіна ложкавага фонду, які быў зарэзерваваны ў бальніцах, выкарыстоўвалася не больш за 10-11 працэнтаў апаратаў ШВЛ ад іх агульнай колькасці, нагадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі