
31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На гарызонце замаячыла Трэцяя сусветная з ядзерным пажарам, пазбегнуць гэтага можна толькі шляхам перагавораў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Намаганнямі Злучаных Штатаў і іх сатэлітаў у роднай нам краіне развязана поўнамаштабная вайна "да апошняга ўкраінца" (цытую), у выніку якой толькі на працягу года загінула і скалечана каля паўмільёна чалавек з абодвух бакоў. Мільёны сталі бежанцамі. На гарызонце ў выніку замаячыла Трэцяя сусветная з ядзернымі пажарамі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Пытанне адно: што рабіць? Усе вы разумееце і ведаеце: шлях адзін - перагаворы. Перагаворы без папярэдніх умоў!"
Прэзідэнт заявіў, што калі Захад чарговы раз паспрабуе скарыстаць паўзу ў баявых дзеяннях для ўзмацнення сваіх пазіцый падманам, як гэта ўжо здаралася, то Расія абавязана задзейнічаць усю моц свайго ваенна-прамысловага комплексу і арміі для прадухілення эскалацыі канфлікту. "І фосфарныя боепрыпасы, і абеднены ўран, і абагачаны ўран - усё павінна пайсці ў дзеянне, калі чарговы раз будзе падман і будзе заўважаны хоць які невялікі рух ва Украіну або з іншага боку, з боку Расіі, перамяшчэнне войскаў і падрыхтоўка да атакі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Усе пытанні: тэрытарыяльныя, аднаўленчыя, бяспекі і іншыя трэба і магчыма вырашыць за сталом перагавораў. Без папярэдніх умоў", - яшчэ раз падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-