ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 15:27

Лукашэнка: на абарону нацыянальнай спадчыны павінна быць нацэлена ўся сфера культуры

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні абароны сваёй нацыянальнай спадчыны - гэта задачы, на вырашэнне якіх павінна быць нацэлена ўся сфера культуры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржаўная сімволіка Беларусі - гэта своеасаблівы захавальнік гістарычнай памяці. І той факт, што дзяржаўных сімвалаў у нас тры: герб, сцяг, гімн, а дзяржаўнае свята прысвечана толькі двум, напэўна, гэта няправільна. Трэба выправіць недахопы. Пытанні абароны сваёй нацыянальнай спадчыны - гэта задачы, на вырашэнне якіх павінна быць нацэлена ўся сфера культуры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы заўсёды даволі беражліва ставіліся да сваёй культуры, да народнай творчасці. "Але час ставіць новыя задачы. Мала берагчы і адраджаць. Актуальным стала пытанне аб паэтапным культурным "імпартазамяшчэнні". Скажу адкрыта і, дарэчы, таксама абапіраючыся на меркаванне неабыякавых людзей: сапраўды, пара адыходзіць ад культурных павеваў і святкаванняў, якія супярэчаць нашым хрысціянскім традыцыям і маралі. Трэба больш актыўна пашыраць свае традыцыі, свае сімвалы, сваіх артыстаў, мастакоў і гэтак далей. Тым больш што попыт на айчыннае, на роднае расце. Прычым датычыцца гэта не толькі мерапрыемстваў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, людзі хочуць бачыць не імпартаваныя, а створаныя ў сваёй краіне вобразы, трэнды ва ўсім, пачынаючы ад упакоўкі прадукцыі і заканчваючы інтэр'ерным афармленнем гарадской інфраструктуры. "На захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, каштоўнасцей, нашай гістарычнай памяці павінны больш актыўна працаваць айчынныя вытворцы", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі