ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 13:38

Лукашэнка: Мы што, грашовыя мяшкі? Мы ж для людзей працуем

У час нарады
У час нарады

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў цяперашніх умовах сельская гаспадарка мае добрыя ўмовы для развіцця як у плане падтрымкі дзяржавы, так і цэнавай кан'юнктуры. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы ў Гродзенскім раёне вытворчы кааператыў імя В.І.Крамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы і так для сельскай гаспадаркі (шмат зрабілі. - Заўвага БЕЛТА). У нас сельская гаспадарка льгот мае дастаткова", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Гэта ў тым ліку розныя надбаўкі, ільгатаванне працэнтаў па крэдытах, даступныя цэны на паліва, прыродны газ, угнаенні, асабліва ў параўнанні з сітуацыяй за мяжой.

"Як ні скажы, усё ж такі сельскай гаспадарцы ўвага вялікая. Але цяпер сельская гаспадарка ў больш выгадных умовах, чым прамысловасць. У сувязі з гэтымі санкцыямі і іншым", - заўважыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што маржынальнасць трэба шукаць на знешніх рынках, дзе высока запатрабавана беларуская прадукцыя АПК, але нельга забываць і аб забеспячэнні патрэбнасцей унутранага рынку, улічваючы ўсё ж такі значны ўзровень дзяржаўнай падтрымкі гэтага сектара.

"Калі ў цэлым паглядзець, сельская гаспадарка мае высокі ўзровень прэферэнцый. Далей небяспечна. Далей ільгатаваць сельскую гаспадарку, асабліва вашу добрую вытворчасць, вельмі небяспечна. Таму што дысбаланс будзе ў нас у эканоміцы краіны ў цэлым. Гэта вельмі небяспечна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца вытворчага кааператыва імя В.І.Крамко, Прэзідэнт звярнуў увагу, што акрамя сельгасвытворчасці арганізцыя нясе вялікую сацыяльную нагрузку. "Інакш кажучы, гэтым самым ты падтрымліваеш матэрыяльны дабрабыт людзей. Гэта таксама затраты. Адсюль і рэнтабельнасць будзе меншая. Гэта добра, што ты падтрымліваеш. І няхай будзе такая рэнтабельнасць. Мы што, грашовыя мяшкі? Што ў калгасе, што ў свае кішэні... Мы ж для людзей працуем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да старшыні вытворчага кааператыва Сяргея Крамко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі