ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 чэрвеня 2021, 09:01

Лукашэнка: мы шчыра ганарымся нашымі медыкамі

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам аховы здароўя з прафесійным святам - Днём медыцынскага работніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы шчыра ганарымся нашымі медыкамі, якія спаўна надзелены самымі важнымі для гэтай прафесіі якасцямі: высокай кампетэнтнасцю і бязмежнай міласэрнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы ўдзячнасці за самаадданую працу ўрачам, медыцынскім сёстрам, фельчарам, малодшаму медперсаналу, спецыялістам лабараторнай дыягностыкі і санітарна-эпідэміялагічнай службы, вучоным, фармацэўтам, правізарам.

"Вы кругласутачна знаходзіцеся на варце здароўя і жыцця суайчыннікаў. Вам давяраюць дзясяткі тысяч замежных пацыентаў, якія выбіраюць для дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі менавіта Беларусь, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены: пераемнасць пакаленняў, захаванне высакародных традыцый айчыннай медыцыны і ваша пастаяннае імкненне да самаўдасканалення дапамогуць далейшаму развіццю аховы здароўя Беларусі".

Прэзідэнт пажадаў работнікам аховы здароўя прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця і моцнага здароўя. "Няхай заўсёды побач будуць надзейныя і дарагія вам людзі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі