Сцяг Панядзелак, 17 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2023, 14:29

Лукашэнка: мы падтрымліваем нашых расійскіх братоў, але не забываем і пра ўкраінцаў

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы падтрымліваюць сваіх расійскіх братоў, але не забываюць і пра ўкраінцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання храма ў манастырскім комплексе Свята-Лісавецінскага жаночага манастыра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўна Свята-Лісавецінскі манастыр збіраў дапамогу для расійскіх ваенных на фронце, за што трапіў пад крытыку "праплачаных збеглых".

"Вы робіце правільна. Не звяртайце ўвагі на дзясятак-другі праплачаных людзей. Мы не толькі дапамагаем нашым рускім братам, расіянам, я гэтага ніколі не скрываў. І ўчарашні мой візіт да ваенных, да расійскіх ваенных, не скрываючы, сведчыць аб тым, што мы падтрымлівалі і падтрымліваем нашых братоў. Але мы не забываем і пра ўкраінцаў. Каля 10 тысяч, якія беглі ад вайны, у мінулым годзе знайшлі пастаяннае месца жыхарства і прыстанішча ў нашай краіне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна працягваць руку дапамогі кожнаму, хто мае ў ёй патрэбу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі