ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2021, 10:28

Лукашэнка: міграцыйная праблематыка патрабуе больш пільнай увагі АДКБ

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Міграцыйная праблематыка патрабуе больш пільнай увагі АДКБ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На зацвярджэнне кіраўнікамі дзяржаў вынесены пакет дакументаў па развіцці ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Імі ўдасканальваюцца механізмы падтрымкі баяздольнасці Калектыўных сіл АДКБ.

Больш пільнай увагі, паводле слоў Прэзідэнта, патрабуе міграцыйная праблематыка. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў АДКБ мэтазгодна прытрымлівацца адзіных падыходаў да рэагавання на рызыкі і выклікі ў гэтай сферы. Асабліва важная, адзначыў ён, узаемная падтрымка саюзнікаў на міжнароднай арэне, у тым ліку ў ААН і АБСЕ.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што наступствы COVID-19 падкрэсліваюць неабходнасць развіваць у АДКБ узаемадзеянне ў галіне біялагічнай бяспекі. "Прычым не толькі з пункту гледжання процідзеяння пандэміі, але і ў кантэксце міжнародных пагроз", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі