ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2022, 19:35

Лукашэнка: мастацтва, спорт, грамадская дзейнасць павінны быць высокамаральнымі і стваральнымі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастацтва, творчасць, спорт, грамадская дзейнасць павінны быць высокамаральнымі і стваральнымі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы па-асабліваму ставяцца да людзей, якія ўмеюць ствараць нешта незвычайнае, што радуе вока і сагравае душу, да тых, хто, не шкадуючы часу, узбагачае культуру, захоўвае гістарычную спадчыну, выхоўвае моладзь. "Да такіх, як вы, паважаныя лаўрэаты", - сказаў беларускі лідар.

"Справай жыцця вы абралі пачэсны абавязак захоўваць хараство прыроды, чалавечую існасць і культуру. Кожны з вас уносіць адметны ўклад у скарбонку нацыянальных традыцый, мастацтва і асветы нашай краіны", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што значная частка праектаў, якія адзначаны прэміямі, звязана з захаваннем гістарычнай памяці і фарміраваннем грамадскага светапогляду ў юнага пакалення.

"Больш таго, сама моладзь з вашай дапамогай актыўна ўдзельнічае ў дабрачыннай і валанцёрскай дзейнасці, займаецца пошукам загінулых герояў вайны, аднаўленнем імён і ўвекавечаннем іх подзвігаў", - адзначыў беларускі лідар.

"У наш лічбавы век, калі як вялікую мару будучыні вызначаюць бяздушны свет штучнага інтэлекту, а нармальны жывы дыялог людзей замяняюць сацыяльныя сеткі, вашу працу інакш як выратаваннем чалавецтва не назавеш", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разам з прэміямі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльнымі прэміямі традыцыйна ўручаюцца і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп" атлетам і трэнерам, якія праслаўляюць Беларусь на міжнародных арэнах і ўласным прыкладам дэманструюць перавагу здаровага ладу жыцця.

"Кожны з вас, паважаныя лаўрэаты, вялікі талент. Вы сваёй дзейнасцю, сваім жыццём пацвярджаеце простую ісціну: мастацтва, творчасць, спорт, грамадская дзейнасць павінны быць высокамаральнымі і стваральнымі, - канстатаваў Прэзідэнт. - Вы патрыёты па ўчынках, сапраўдная народная інтэлігенцыя па духу, для якой любоў да Радзімы - перш за ўсё служэнне ёй, прага зрабіць родную краіну прыгажэйшай".

Дзейнасць лаўрэатаў прэміі Аляксандр Лукашэнка лічыць прыкладам для іншых у разуменні таго, што толькі стваральная праца вядзе дзяржаву да росквіту, а прызначэнне грамадзяніна заўжды і ва ўсе часы - абарона і будаўніцтва Айчыны. "Толькі такія справы ўзбагачаюць чалавека і вядуць яго да духоўных вяршынь, прымушаюць імкнуцца да святла, несці яго іншым", - адзначыў ён.

"Наш шлях - умацаванне незалежнасці, клопаты пра надзённае і будучыню, пра захаванне ў чалавеку чалавечага", - дадаў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру, дамашняга цяпла і шчасця.

Як паведамлялася, па выніках 2021 года прысуджаны пяць прэмій "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны прадстаўнікі грамадскіх, рэлігійных, дабрачынных арганізацый, творчыя калектывы.

У іх ліку грамадскія аб'яднанні "Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб "Віккру" і "Патрыёты Беларусі", калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста", мясцовы дабрачынны фонд імя Аляксея Талая, протаіерэй, настаяцель храма абраза Божай Маці "Усецарыца" ў Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы Кірыл Шолкаў.

За выдатныя дасягненні ў сферы музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, журналістыкі, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 9 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод удастоеных гэтай узнагароды калектывы ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом "Беларусь сегодня" і ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", тэатр эстрады "Кропелька" Мірскага сельскага Дома культуры, Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, народны ансамбль танца "Крыжачок" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама артыст-вакаліст (саліст) - вядучы майстар сцэны гэтага тэатра, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, загадчык філіяла нумар 15 Цэнтра ганчарства в. Гарадная дзяржаўнай установы культуры "Столінская раённая клубная сістэма" Васіль Казачок, кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці "Каляровая альтанка" Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў Наталля Клімко.

Сярод лаўрэатаў таксама Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, якому спецпрэмія прысуджана за арганізацыю і правядзенне спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу".

Спецпрэміі "Беларускі спартыўны Алімп" прысуджаны спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Ігару Бокаму, старшаму трэнеру нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Артуру Зайцаву, галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ірыне Ляпарскай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі