ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2022, 18:31

Лукашэнка: маладая беларуская дзяржава ўмее знаходзіць эфектыўныя адказы на любыя выклікі

Прэмія "За духоўнае адраджэнне" прысуджана рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню "Патрыёты Беларусі"
Прэмія "За духоўнае адраджэнне" прысуджана рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню "Патрыёты Беларусі"

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладая беларуская дзяржава ўмее знаходзіць эфектыўныя адказы на любыя выклікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бурлівым моры перамен нам з вамі ўдалося адстаяць незалежнасць Беларусі, вывесці на новы ўзровень эканоміку, захаваць і развіць сацыяльную сферу. Але галоўнае, мы захавалі сябе, менталітэт, годнасць і чыстую душу беларускага народа. Усё тое, што нас аб'ядноўвае і дае магчымасць упэўнена глядзець у будучыню. Час паказаў, што наша маладая суверэнная дзяржава ўмее знаходзіць, калі трэба, эфектыўныя адказы на любыя выклікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пацвярджэннем гэтага, заявіў Прэзідэнт, стала тое, як у краіне спраўляюцца з пандэміяй каранавіруса. "Усё, што намі зроблена і робіцца, - выключна для захавання здароўя і жыцця нашых людзей", - адзначыў ён.

А прыгранічны крызіс з бежанцамі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, паказаў, што для беларусаў міласэрнасць, чалавекалюбства і сумленне - не пусты гук. "Мы заўсёды гатовы адгукнуцца на чужую бяду. І помніце, калі нехта гэта не разумеў: як ты ставішся да чалавека, так і ён да цябе будзе ставіцца. Як твой народ паважае іншыя народы, так і цябе будуць паважаць. Гэта непахісная ісціна, мы яе павінны помніць. Дзякуй богу, з гэтым у нас усё добра. Мы падтрымалі тых людзей, абагрэлі, далі ім прытулак і хлеб. Яны прыйшлі да нас з мірам, і мы сустрэлі іх з адкрытай душой. Да такіх людзей у нашай чыстай, утульнай, прыгожай, гасціннай Беларусі іншага стаўлення не магло і быць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэмія "За духоўнае адраджэнне" прысуджана дабрачыннаму фонду імя Аляксея Талая
Прэмія "За духоўнае адраджэнне" прысуджана дабрачыннаму фонду імя Аляксея Талая

Протаіерэй, настаяцель храма абраза Божай Маці "Усецарыца" ў г. Менску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы Кірыл Шолкаў удастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне"
Протаіерэй, настаяцель храма абраза Божай Маці "Усецарыца" ў г. Менску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы Кірыл Шолкаў удастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне"

Прэзідэнт дадаў, што такія падзеі даюць зразумець, наколькі неабаронены сёння чалавек, калі губляе сувязь з каранямі, з роднай зямлёй, і як важна ў сучасным жорсткім свеце берагчы памяць народа, гістарычную праўду, не дапускаць фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі