
14 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час прадстаўлення новага старшыні Магілёўскага аблвыканкама падзякаваў за работу ранейшаму губернатару Леаніду Зайцу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па рашэнні кіраўніка дзяржавы Леанід Заяц учора быў назначаны членам Савета Рэспублікі.
"Да яго работы ў мяне няма вялікіх прэтэнзій. Ён праявіў сябе вопытным, умелым і патрабавальным кіраўніком", - канстатаваў беларускі лідар. Паводле яго слоў, Магілёўская вобласць адчувальна прыбавіла па асноўных параметрах развіцця. Прэзідэнт асабліва адзначыў, што заўсёды ў размовах Леанід Заяц называў Магілёўскую вобласць сваёй. І гэта азначае, што ён сапраўды ўспрымаў яе як родную.
"Хачу падзякаваць за работу і пажадаць поспехаў", - сказаў беларускі лідар.-0-