ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 15:31

Лукашэнка: людзі павінны ведаць, што ўлада на месцах бачыць шляхі развіцця і здольна іх рэалізаваць

15 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час прадстаўлення новага старшыні Віцебскага аблвыканкама выказаў занепакоенасць сітуацыяй у рэальным сектары эканомікі рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, сітуацыя ў рэальным сектары абласной эканомікі адмоўна ўплывае на дабрабыт грамадзян. Звярніце ўвагу на ўзровень даходаў насельніцтва. Па сярэдняй заработнай плаце вобласць знаходзіцца на апошніх месцах сярод рэгіёнаў. Зарплату меншую за 600 рублёў атрымлівае кожны пяты работнік. Як вы кадры будзеце ўтрымліваць? Гэтага быць не павінна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нядзіўна, што такія ўмовы непрывабныя для насельніцтва рэгіёна, адзначыў Прэзідэнт. "Задача новаму губернатару і вам - узняць давер жыхароў да абласной улады. Людзі павінны паверыць, што вы не толькі бачыце шляхі развіцця, але і здольны іх рэалізаваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі