ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2021, 11:10

Лукашэнка: любыя палітычныя навацыі павінны ствараць умовы для развіцця суверэннай Беларусі

У час сустрэчы
У час сустрэчы

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Любыя палітычныя навацыі павінны ствараць умовы для развіцця суверэннай Беларусі і дабрабыту грамадзян. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я спадзяюся, што наша сённяшняя сустрэча напярэдадні нарады Канстытуцыйнай камісіі будзе падагульняючай. Мэта сённяшняга мерапрыемства - звесці разам усе выпрацаваныя прапановы, стварыць канчатковую канфігурацыю абноўленага Асноўнага закона. Зрабіць гэта так, каб яго палажэнні ўяўлялі сабой адзіную і стройную сістэму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу членаў рабочай групы на тое, што любыя палітычныя навацыі павінны ў канчатковым выніку ствараць умовы для развіцця суверэннай Беларусі і дабрабыту грамадзян.

"Усе прапановы па тых ключавых пытаннях, якія мы неаднаразова абмяркоўвалі раней і прадоўжым абмяркоўваць сёння, вам трэба данесці да членаў Канстытуцыйнай камісіі. І падрыхтавацца да гэтага мерапрыемства трэба будзе грунтоўна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, на папярэдняй сустрэчы з рабочай групай Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму прадставілі новы дапрацаваны праект Канстытуцыі. Тады кіраўнік дзяржавы заўважыў, што эксперты рабочай групы падтрымалі не ўсе прапановы Канстытуцыйнай камісіі. "Гэта добра, што ёсць розныя пункты гледжання. Напэўна, любая канкурэнцыя, любыя пункты гледжання, якія маюць права быць, пры сутыкненні садзейнічаюць выпрацоўцы нармальных палажэнняў будучай Канстытуцыі. Толькі так, я лічу, мы выйдзем на дастойны праект Асноўнага закона, які, вядома жа, людзі ўжо чакаюць", - лічыць Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі