ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 11:25

Лукашэнка: ля руля Беларусі знаходзяцца не алігархі, а людзі ад зямлі

10 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Ля руля Беларусі знаходзяцца не алігархі, а людзі, якіх вылучае на пасады само жыццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне, гэтым можна ганарыцца, чыноўніцкі апарат не з'яўляецца "небажыхарамі". Гаворачы простай мовай, ля руля знаходзяцца не алігархі, не патомныя правіцелі, а людзі, якіх вылучае на пасады само жыццё. І вылучае са сваёй гушчы, з народа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўсе яны ў роўных умовах атрымліваюць адукацыю, рухаюцца па кар'ернай лесвіцы, ствараюць сем'і, гадуюць, выхоўваюць і вучаць дзяцей. "І адпавядаюць галоўнаму патрабаванню: за плячыма ў кожнага сур'ёзны вопыт практычнай работы і веданне жыцця. Як гаворыцца, ад зямлі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Таму і пытанні, з якімі ідуць беларусы на прыём да таго ці іншага начальніка, як правіла, яму блізкія і зразумелыя. Больш таго, людзі павінны быць пачуты, а праблемы зняты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі