ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2022, 16:25

Лукашэнка: лепшыя замежныя ўзоры трэба цягнуць сюды

У час нарады
У час нарады

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя замежныя ўзоры ў розных сферах дзейнасці трэба пераймаць і ўкараняць у Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб перспектывах развіцця сістэмы аховы здароўя і паслядыпломнай прафесійнай падрыхтоўцы ўрачоў-спецыялістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Навука і практыка цяпер вельмі ўзаемазалежныя, інтэрнацыяналізавана ўсё, ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў ахове здароўя. Лепшыя замежныя ўзоры трэба цягнуць сюды", - сказаў беларускі лідар. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў кітайскі вопыт, калі для навучання за мяжу накіроўваецца невялікая колькасць спецыялістаў, яны пераймаюць замежны вопыт і пасля вяртання ўкараняюць яго ў сябе на радзіме. "Яны ўсюды, дзе бачаць нейкі прагрэс, накіроўваюць туды сваіх людзей. Студэнт праходзіць у нас навучанне і вязе ўвесь беларускі вопыт туды. А там ужо пад кіраўніцтвам кампартыі ўсё разгортваюць і глядзяць: вось гэты элемэнт возьмем, гэты і гэты. І мы так павінны працаваць, - вобразна растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.- Заходнія ўзоры, заходні ўзровень там, дзе нам цікава (гаворым заходні, але сёння ўжо і на Усходзе можна навучыцца таму-сяму), мы павінны пераймаць і цягнуць сюды. Вось гэта будзе самая класная падрыхтоўка. І падбіраць для гэтага людзей".

Разам з тым Прэзідэнт перасцярог ад сляпога капіравання замежных узораў. Укараняць замежны вопыт, паводле яго слоў, трэба з улікам нацыянальнай спецыфікі, практыкі, якая склалася, а не ламаць пад яго стабільна працуючую сістэму, якая ўстаялася: "Нам гэта не трэба, у нас ёсць свой паспяховы вопыт. Паколькі будзе, як у адукацыі: спрабавалі нахамутаць там з Балонскім працэсам". Тады кіраўнік дзяржавы папярэджваў, што не трэба спяшацца з далучэннем да Балонскага працэсу, хоць на гэтым многія настойвалі, і сёння аказалася, што няма для Беларусі ў гэтым вострай неабходнасці. "Нічога, працуем, і паток да нас не стаў меншы для адукацыі, - заўважыў беларускі лідар. - Таму ні ў якім разе нічога не трэба капіраваць. Трэба грунтавацца на сваіх сістэмах, калі мы разумеем і прызналі, што яны нармальныя для нас, для нашай дзяржавы. Іх ламаць нельга".

"Любыя новаўвядзенні павінны быць дакладна прадуманы і не ствараць якіх-небудзь рызык", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Вяртаючыся да пытання паслядыпломнай падрыхтоўкі ўрачоў і праекта ўказа на гэту тэму, Прэзідэнт сказаў: "Калі вы мне дакажаце сёння, што жыць без гэтага нельга, калі ласка, мы прымем гэта рашэнне. Але яшчэ раз гавару: каб вы разумелі, у якой сітуацыі мы знаходзімся (сітуацыя няпростая, невядома, што ў нас будзе), каб мы, разумеючы сітуацыю, у якой жывем, не акунуліся ў той вір, які нам абсалютна не ўласцівы і не патрэбны".

Асаблівую ўвагу, на думку кіраўніка дзяржавы, трэба звярнуць на тое, як укараненне новай формы паслядыпломнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў паўплывае на сістэму аховы здароўя ў цэлым, на асобныя бальніцы, асабліва ў рэгіёнах. "Як гэта паўплывае на кадравае забеспячэнне галіны? Што перашкаджае правесці гэту мадэрнізацыю ў рамках дзеючай сістэмы клінічнай ардынатуры? Ці не страцім мы лепшыя дасягненні айчыннай школы падрыхтоўкі медработнікаў, у дадзеным выпадку ў пагоні за чужымі лякаламі?" - такія ключавыя пытанні пры абмеркаванні праекта ўказа абазначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту ў час нарады таксама было даложана аб развіцці сістэмы аховы здароўя ў існуючых умовах, аб дзеяннях урада па імпартазамяшчэнні і забеспячэнні медустаноў, аб рабоце бальніц і наяўнасці камплектуючых для высокатэхналагічнага абсталявання, аб пастаўках лекавых сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі