ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 16:08

Лукашэнка: крытыка ў адрас Белкаапсаюза за непаваротлівасць і абыякавасць часта аб'ектыўная

Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнае, што крытыка ў адрас Белкаапсаюза часта аб'ектыўная. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, вымушаны зрабіць вывад, што разуменне такіх простых рэчаў і наогул вастрыні моманту, у якім жыве краіна, ёсць не ва ўсіх работнікаў на месцах. І крытыка ў адрас Белкаапсаюза ў сродках масавай інфармацыі за непаваротлівасць, абыякавасць, наплявацельскае стаўленне да людзей часта аб'ектыўная", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Напрыклад, як дакладвае Камітэт дзяржаўнага кантролю, выяўлены факты адсутнасці элементарнай інфармацыі для грамадзян аб магчымасці вывазу сабранай прадукцыі з асабістага падворка, а асобныя прыёманарыхтоўчыя пункты наогул часта закрыты па незразумелых прычынах. "У выніку пакрыўджаныя такім стаўленнем людзі пішуць скаргі ва ўсе інстанцыі. А тавар гніе і прападае", - адзначыў Прэзідэнт.

"Вы нарэшце павінны зразумець, што вы ў тым ліку прадстаўляеце ўладу там, на месцах. Па вашай рабоце сельскія жыхары даюць ацэнку і Прэзідэнту. Няўжо незразумела, што ў масавы сезон ягад, грыбоў, яблыкаў вашы кропкі павінны быць даступны круглыя суткі? Ва ўсіх ёсць мабільныя тэлефоны. І не так складана арганізаваць, каб вашых нарыхтоўшчыкаў людзі ведалі лепш, чым старшынь раёнаў. Няхай яны будуць пастаянна на сувязі і аказваюць нармальныя паслугі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама даручыў наладзіць цеснае супрацоўніцтва з кожным фермерам, уладальнікам асабістай падсобнай гаспадаркі: "Ідзіце да іх. Яшчэ да пачатку веснавых палявых работ варта прапрацаваць магчымыя напрамкі. Чаму гэта не стала нормай і сістэмай для ўсёй краіны?"

"Закупкі ў насельніцтва застаюцца на строгім кантролі, і задача новага кіраўніцтва - эфектыўна арганізаваць гэты працэс", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі