Сцяг Панядзелак, 22 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2024, 12:29

Лукашэнка: кожная памылка сілавікоў можа дорага абысціся, яе цана - мір і бяспека людзей

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер такі час, калі кожная памылка сілавікоў можа дорага абысціся, яе цана - мір і бяспека людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лютага на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як Прэзідэнт, я гляджу на работу сілавога блока комплексна і даволі крытычна і нават прыдзірліва. Час такі. Кожная памылка можа вельмі дорага нам абысціся. Цана - мір і бяспека людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У гэтай сітуацыі, як растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, яму важна ведаць меркаванне спецыялістаў, іх ацэнкі якасці пастаўленай работы, а таксама пачуць прапановы па яе ўдасканаленні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі