
У час нарады
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме вытворчасці камбікорму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Камбікорм павінен быць паўнацэнным, каб аддача ад яго была нармальнай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама закрануў тэму цэнаўтварэння на гэту прадукцыю: "Самае галоўнае - разабрацца ў цэнамі. Каб не атрымалася - сельгаспрадпрыемствы на камбікормавыя заводы адвязуць зерне па адной цане, а камбікорм потым атрымаюць на парадак, у дзесяць разоў, даражэйшы. Гэта няправільна".
"Трэба ўстанавіць парадак з цэнаўтварэннем", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-